Што адбываецца ў медыцыне сёння і пры чым тут пракуратура — эфір

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

На фоне толькі што завершанай кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі разважаць пра тое, што варта будзе зрабіць да лепшага ў той ці іншай галіне, але ўжо ў Новай Беларусі — даволі складана. Але калі не рыхтаваць праекты і прапановы на будучае, то потым можна будзе сутыкнуцца з такой сітуацыяй, калі людзі скажуць: “Пры Лукашэнку з гэтым было дрэнна і пры дэмакратах не лепш”… А гэта непрымальна. Асабліва калі справа тычыцца медыцыны і ўмоў працы лекараў.

Ці сапраўды варта ўжо цяпер рыхтаваць праекты і прапановы па зменах у медыцыне і якія пытанні падаюцца найбольш балючымі і актуальнымі? Як працуе “кругавая парука” ў дактароў і чым яна небяспечная? Што сёння адбываецца ў беларускай медыцыне і як пазбегнуць медычнай памылкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей і прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Андрэй Астаповіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі