Што пісалі беларускія СМІ пра санкцыі "Белнафтахіму"
На пачатку гэтага тыдня Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да беларускага канцэрну “Белнафтахім”. Усе актывы кампаніі, якія знаходзяцца ў ЗША, будуць замарожаныя. Урад ЗША разглядае гэтае рашэнне як працяг санкцый у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі. На працягу цэлага тыдня беларускія СМІ актыўна абмяркоўвалі падзею.
Незалежныя СМІ паспрабавалі прааналізаваць, ці адаб’юцца такія захады на эканоміцы Беларусі. Ці паўплывае гэта на паводзіны беларускіх уладаў?
На сайце радыё “Свабода” змешчаныя інтэрв’ю з экспертамі, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі на гэты конт. Па словах эканаміста Валянціна Мацкевіча, санкцыі ЗША будуць вельмі балючымі:
“Калі гэтыя санкцыі правесці ў жыццё, дык яны будуць мець вялікае фінансавае значэнне. Гэта будзе вельмі балюча, паколькі мы ведаем якія сродкі для бюджэту прыносіць “Белнафтахім”. Прыкладна каля 20% бюджэту напаўняюць”.
Эксперт у міжнародных дачыненнях Андрэй Фёдараў у інтэрв’ю радыё “Свабода” кажа, што наўрад ці такія санкцыі будуць эканамічна істотнымі для Беларусі:
“Пакуль цяжка сказаць, наколькі эканамічна істотна гэта да Беларусі. Падаецца, што не вельмі, бо ў нас увогуле з імі эканамічныя адносіны не надта вялікія”.
Нагадаем, што ЗША найперш патрабуе ад Беларусі выпусціць усіх палітычных вязняў. У артыкуле, змешчаным у “Советской Белорусии”, пад назвай “Бессилие силы” няма ні слова пра палітычных зняволеных, зрэшты як і аўтара тэксту.
Ананімны аўтар артыкула здзіўляецца – якія такія “абстрактныя “правы чалавека” маюцца на ўвазе?”:
“У беларусаў адымаюць права на жыццё? — Але ў мінскіх ЗАГСах чэргі наперад на месяц, а пад вокнамі раддомаў увесь час дзяжураць радасныя бацькі.
У беларусаў адымаюць права на жыллё? — Але што ні горад, то ў краявідзе — пад’ёмныя краны.
Адымаюць права на навучанне? — Кандалізе Райс варта прыехаць да нас у канцы лета і асабіста патаўчыся сярод абітурыентаў — іх дзесяткі тысяч”.
У каментарах да артыкула чытачы цытуюць Канстытуцыю Беларусі і нагадваюць аўтару “абстрактныя правы чалавека”, зрэшты хаця б 33 артыкул Канстытуцыі, у якім гаворыцца пра забарону цэнзуры і манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі.
Аляксандр Брэчак у сваім блогу на telegraf.by сцвярджае, што выкарыстанне “гандлёвых санкцый у якасці знешнепалітычнай “зброі” – неэфектыўна. У палітычным сэнсе яны часцей за ўсё марныя, і толькі эканамічнае супрацоўніцтва спрыяе зменам да лепшага:
“Назапашаннае багацце непазбежна ўносіць свой уклад у развіццё сацыяльных, палітычных і эканамічных інстытутаў, незалежных ад уладаў”.
Інфармацыйнае агенцтва afn.by у артыкуле “ЗША балюча ўдарылі па руках Лукашэнкі, якія пацягнуліся па ядзерныя тэхналогіі” агучвае яшчэ адну верагодную прычыну санкцыяў:
“Лукашэнка апошнім часам часта шкадаваў пра сваё рашэнне вывесці з тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Таму, пасля з’яўлення першага афіцыйнага дакумента, згодна з якім у краіне пасля 2-х гадоў размоваў будуць зроблены рэальныя крокі да будаўніцтва АЭС, адміністрацыі Буша спатрэбілася менш за суткі, каб Мінфін замарозіў банкаўскія рахункі “Белнафтахім”.
Невядома, ці праўда менавіта гэта сталася прычынай санкцыяў, але мяркуючы па тым, як хутка зрэагавалі ЗША, усё было ўжо гатова, заставалася толькі дачакацца нагоды.