Шторм Zoltan прывёў да патопаў і разбурэнняў на поўначы Германіі
Шторм у Германіі
Шторм Zoltan, які бушуе на поўначы Германіі, прывёў да патопаў і разбурэнняў у Гамбургу, Брэмене ды іншых гарадах на ўзбярэжжы Паўночнага мора, перадае DW.
Пацярпела ад стыхіі і чыгунка — праз паваленыя дрэвы і пашкоджаныя лініі электраперадач. У выніку былі адмененыя або моцна спазняюцца многія цягнікі. Гэта парушае планы немцаў на калядныя святы.
Паводле прагнозаў метэаролагаў, моцныя парывы ветру і залевы ў пятніцу працягнуцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.