Шумахер папрасіў таксіста памяняцца месцамі, каб паспець на самалёт

Дарожная паліцыя Нямеччыны расследуе інцыдэнт, калі сяміразовы чэмпіён свету па Формуле - 1 Міхаэль Шумахер, сеў за руль замест таксіста, каб паспець у аэрапорт. Інцыдэнт адбыўся 8 снежня ў прыгарадзе баварскага горада Кобург, куды гоншчык прыязджаў разам з сям'ёй для таго, каб забраць шчанюка рэдкай пароды ў свой новы дом у Швейцарыі, паведамляе АР.

На зваротным шляху, калі легендарны гоншчык выклікаў таксі ў аэрапорт і зразумеў, што спазняецца, ён папрасіў кіроўцу саступіць яму сваё месца. Па словах таксіста, Шумахер паказаў неверагоднае майстэрства і на поўнай хуткасці праходзіў усе павароты.

Прэс-сакратар транспартнага дэпартамента Кобурга заявіў, што адбылося парушэнне правілаў дарожнага руху, якое павінна быць пакарана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі