Шварцнэгер з'явіцца ў эпізодзе "Тэрмінатара-4"
На днях прыватная інвестыцыйная кампанія The Halcyon Company набыла ўсе правы на ўсе серыі “Тэрмінатара”.
Як паведамляе рэсурс Comingsoon.net, увесь прыбытак ад пракату ўжо знятых фільмаў, а таксама ад рэалізацыі кіна- і тэлепраектаў з удзелам герояў фантастычнай сагі будзе належаць новаму ўладальніку.
Дадам, што ў бліжэйшых планах кіраўніцтва кампаніі – здымкі новай трылогіі "Тэрмінатар" з новымі героямі. Да таго ж, над чацвёртай часткай сагі ўжо працуюць. Па планах, карціна, сцэнар да якой рыхтуюць Джон Бранкато і Майкл Фэрыс, выйдзе ў пракат у сярэдзіне 2009 году. Пад новым брэндам будзе выдадзены і тэлевізійны серыял "Хронікі Сары Конар", які з’яўляецца працягам паўнавартаснай стужкі "Тэрмінатар 2. Судны дзень".
Дадам, што па некаторых чутках, эпізадычную ролю ў чацвёртай серыі "Тэрмінатара" можа выканаць цяперашні губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнегер, які адыграў галоўную ролю ва ўсіх фільмах класічнай трылогіі.
Фота: www.cine.telecinco.es