Шведскаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе

Беларуская амбасада ў Стакгольме чарговы раз адмовіла ў візе Марціну Углу - старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen.  Афіцыйнай матывацыі такога рашэння ад беларускай амбасады швед не атрымаў. Аднак хутчэй за ўсё яны былі палітычнымі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

Стэфановіч: “Адмовілі яму ў візе. І ў прынцыпе, яму сістэматычна адмаўляюць у візе. Тым больш перад выбарамі – гэта ў іх сталая практыка”.

На думку Стэфановіча, адмова замежным праваабаронцам у візах – сістэматычная з'ява перад выбарамі ў Беларусі. Ён таксама распавёў, што прыкладна месяц таму адмовілі ў візе кіраўніцы нямецкай праваабарончай арганізацыі European Exchange Штэфані Шыфер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі