Siemens Energy: прычын для прыпынення "Паўночнага патоку" няма

Еўракамісія лічыць, што рашэнне "Газпрама" звязана з палітыкай / Reuters
Еўракамісія лічыць, што рашэнне "Газпрама" звязана з палітыкай / Reuters

Нямецкая Siemens Energy, чыю турбіну "Газпрам" адправіў на рамонт, не бачыць падстаў спыняць з-за гэтага "Паўночны паток".

"Газпром" поўнасцю спыніў "Паўночны паток" на нявызначаны тэрмін, спаслаўшыся на рамонт праз уцечку алею.

Такія ўцечкі звычайна не ўплываюць на працу турбіны і могуць быць ліквідаваны на месцы. Гэта руцінная працэдура пры рамонтных працах. У мінулым узнікненне такога тыпу ўцечак не прыводзіла да прыпынення, — адзначыла Siemens Energy.

Кампанія таксама заявіла, што гатовая правесці патрэбныя тэхнічныя працы. Siemens Energy нагадала, што ёсць дадатковыя турбіны на кампрэсарнай станцыі "Партовая". Іх павінна быць дастаткова для працы "Паўночнага патоку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі