Сікорскі: камісія па расследаванні прычын авіякатастрофы дойдзе да ісціны
Сумесная польска-расійская камісія па расследаванні прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам дойдзе да ісціны, лічыць міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Нагадаем, польскі ўрадавы самалёт ТУ-154 разбіўся пад Смаленскам раніцай 10 красавіка. На борце быў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, які разам з афіцыйнай дэлегацыяй ляцеў у Катынь для ўдзелу ў мемарыяльных мерапрыемствах. Агулам загінулі 96 чалавек.
"На мой погляд, гэта (прычыны авіякатастрофы) была камбінацыя надзвычай кепскага надвор'я, даволі прымітыўнага аэрапорта і памылкі пілота", — выказаў сваё меркаванне Сікорскі ў інтэрв'ю CNN.
Кіраўнік МЗС Польшчы абверг спекуляцыі, паводле якіх авіякатастрофа пад Смаленскам магла быць вынікам наўмысных дзеянняў. "Для гэтага няма зусім ніякіх доказаў", — цытуе словы Сікорскага РИА Новости.