Сілавікі кажуць, што затрымалі пратэстоўца па фота з Shutterstock

Мінчук на акцыі пратэсту / Shutterstock
Мінчук на акцыі пратэсту / Shutterstock

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што сілавікі затрымалі мінчука Андрэя.

Яны сцвярджаюць, што ў 2020 годзе мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. У якасці доказу публікуецца фотаздымак з міжнароднага фотасэрвісу Shutterstock.

Таксама сілавікі заяўляюць, што 24 снежня мужчына вярнуўся з-за мяжы ў Беларусь.

Раней сілавікі пагражалі, што будуць затрымліваць пратэстоўцаў па фатаздымках з Shutterstock. Карыстальнікі сацсетак не выключаюць, што гэты фотасэрвіс выкарыстоўваецца толькі як дадатковы сродак для распазнавання: спасылаючыся на яго, сілавікі могуць хаваць сапраўдныя крыніцы інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі