СКА ў Вялікім Горадзе. Фотарэпартаж

14 верасня ў сталічным клубе “Гудвін” адбыўся канцэрт “СКА ў вялікім горадзе” – канцэрт  для вясёлых і жыццярадасных людзей Мінска! Гурты “Пару Рублей” і “Йо-Йо” паабяцалі усім прысутным добры вечар у пазітыўнай кампаніі і сваё слова стрымалі! Адпраўляемся ў фотавандроўку па свеце ска... У вялікім горадзе! Госці клуба “Гудвін” увечар 14-га верасня атрымалі выдатны настрой і паслухалі якасную і прафесійную музыку ад вядучых ска-калектываў краіны.

Распачаўся канцэрт выступам гурта “Йо-йо”. Каманда існуе ўжо больш за 10 гадоў і за гэты час хлопцы паспелі адыграць больш за 300 канцэртаў у розных клубах Мінска. Гурт не абмежаваны рамкамі жанру ска: у іх творчасці ёсць элементы лаціна і панка. Песні гурта “Йо-йо” – вясёлыя, пазітыўныя, зараджаюць слухача аптымізмам. Як вынік – поўная пляцоўка танцуючых!









Гурт “Пару рублей” – гэта свята на кожны дзень. Іх музыка – гэта традыцыйны ска-панк, а самі хлопцы  добрыя, пазытыўныя і смешныя. Слухаць іх песні вельмі прыемна і лёгка.









Усё, чаго так не хапала не па-вераснёўску халодным вечарам – мора пазітыву, энергіі, жартаў, смеху і выдатнага настрою – слухачы атрымалі падчас гэтага канцэрту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі