Скандал у еўрапейскім футболе з удзелам Балгарыі, Харватыі, краінаў Балтыі
Кіраўніцтва УЕФА пачынае расследаванне 15 матчаў Лігі чэмпіёнаў, Кубка УЕФА і Еўра-2008. Узніклі падазрэнні, што сусветныя гульнявыя сіндыкаты намагаліся паўплываць на вынікі гэтых гульняў. Пад падазрэнне патрапілі матчы паўднёваеўрапейскіх і ўсходнееўрапейскіх
клубаў і зборных, якія выступалі ў папярэдніх раўндах еўрапейскіх
змаганняў, паколькі на гэтыя вынікі былі пастаўленыя вялікія сумы
грошай, пераважна, у Азіі.
Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні сустрэўся з прадстаўнікамі Інтэрполу, каб абмеркаваць магчымасць папярэджання эпізодаў з дзіўнымі стаўкамі на футбольныя матчы.
Ён перадаў у Інтэрпол дасье на 96-ці старонках, у якім згадваюцца 15 дамоўленых гульняў розных узроўняў. Паводле папярэдняй інфармацыі, у скандале замешаныя такія краіны, як Балгарыя, Грузія, Сербія, Харватыя і краіны Балтыі.
Таксама расследуюцца гульні некаторых англійскіх клубаў.
Football.ua