Скандал: украінскі дэпутат размаляваў фрагмент Берлінскай сцяны (фота)

Скандал: украінскі дэпутат размаляваў фрагмент Берлінскай сцяны (фота)

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад Блока Пятра Парашэнкі размаляваў фрагмент Берлінскай сцяны, які з 2009-га знаходзіцца каля пасольства Германіі ў Кіеве. Аляксей Ганчарэнка пратэставаў супраць выказванняў нямецкага амбасадара Эрнста Райхеля пра выбары на Данбасе. Як піша сайт censor.net.ua, у нямецкім дыппрадстаўніцтве заявілі, што адбылося парушэнне Венскай канвенцыі ў дыпламатычных адносінах.

У сваёй заяве Райхель адзначыў, што не бачыць праблемы ў правядзенні выбараў у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе. Ганчарэнка лічыць, што гэтыя словы паўтараюць расійскую прапаганду, якая прасоўвае легалізацыю баевікоў ва Украіне. На сцяне дэпутат напісаў па-нямецку "Nain!" (Не!).

"Берлінская сцяна — яркі сімвал нядаўняй расійскай акупацыі Еўропы, таму я менавіта такім чынам данёс выразны і кароткі адказ украінцаў на зразумелай для пасла мове. Выбары на Данбасе павінны праходзіць па стандартах АБСЕ, а таксама ў прававым полі ўкраінскага заканадаўства, а не ў прысутнасці акупацыйных войскаў", — так пракаментаваў сваю акцыю Аляксей Ганчарэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі