Скэнлан: У ЗША няма фаварытаў на сёлетніх выбарах у Беларусі

На сустрэчы з журналістамі кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан звярнуў увагу на вынікі прамежкавай справаздачы Місіі АБСЕ. У ім прызнаецца, што Беларусь зрабіла пэўныя пазітыўныя крокі ў працэсе дэмакратызацыі. Асабліва гэта тычыцца працэсу збору подпісаў і магчымасці кандыдатам збірацца, сустракацца і агітаваць за сябе. У той жа час, удакладніў Скэнлан, амаль няма зменаў у адной з самых значных сфераў – у інфармаванасці насельніцтва.  Як адзначана ў дакладзе, Беларускае тэлебачанне, асвятляючы выбары, большасць свайго часу прысвячае дзейнасці ЦВК і кіраўніка краіны. Толькі 14% часу надаецца кандыдатам ад апазіцыі, і гэтае асвятленне негатыўнае. Электарат дастатакова неінфармаваны. Гэта азначае, што ён не зможа зрабіць свядомы выбар.

Еўрарадыё пацікавілася ў сп.Скэнлана, колькі  трэба зрабіць пазітыўных крокаў на фоне адмоўных, каб гэтыя выбары былі прызнаныя Западам. Дыпламат адказаў, што да выбараў застаецца цэлы тыдзень. І падчас гэтага тыдня яшчэ існуе магчымасць зрабіць пазітыўныя крокі. "АБСЕ вельмі канкрэтна абазначыла свае стандарты і пытанне ў тым, ці будуць яны ажыцяўляцца, яшчэ пакуль на дадзены момант застаецца адкрытым”, - канстатаваў дыпламат.

Майкл Скэнлан ад імя ЗША выказаў спадзяванне, што выбары – гэта толькі частка вялікага працэсу дэмакратызацыі і што Беларусь стане на гэты шлях. Ён адзначыў, што пазіцыя ЗША была і будзе паслядоўнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі