Следчы камітэт шукае, хто ўзламаў сайт "Гродна-Азота"

Следчы камітэт шукае, хто ўзламаў сайт "Гродна-Азота"

Следчы камітэт высвятляе, хто і як узламаў сайт прадпрыемства "Гродна-Азот", паведамляе прэс-служба СК.

Увечары 7 красавіка на афіцыйным сайце прадпрыемства "была размешчаная інфармацыя, якая дыскрэдытуе кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама заклікі да страйку", гаворыцца ў паведамленні.

Следчыя шукаюць хакера па-за межамі Беларусі і разаслалі шэраг міжнародных просьбаў, каб замежныя праваахоўнікі дапамаглі яго знайсці. 

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі