Затрыманыя трое беларускіх журналістаў і рэдактараў (абноўлена)

Задержаны трое белорусских журналистов и редакторов

7 жніўня Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне трох беларускіх журналістаў і рэдактараў: Марыну Золатаву (TUT.by), Ганну Калтыгіну (TUT.by) і Таццяну Каравянкову (БелаПАН). Іх падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.

UPD: Калегі паведамляюць, што затрыманая таксама журналістка TUT.by Ульяна Бабаед. Інфармацыя не пацверджаная.

Таксама да супрацьпраўнай дзейнасці маюць дачыненне службовыя асобы выдавецкага дома "Беларуская навука".

Сайт СК паведамляе, што затрыманне звязана з праверкай і крымінальнай справай, якую супрацоўнікі МУС пачалі па частцы 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі — "Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды". Санкцыі па гэтым артыкуле — штраф, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

"Падчас праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца "БелТА", — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. — На працягу двух гадоў (2017-2018 гг) без ведама і згоды рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства здзейснена больш 15 тысяч несанкцыянаваных падключэнняў да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме прадпрыемства.

У выніку здзейсненага злачынства РУП "БелТА" нанесеная істотная шкода, якая выяўлялася ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад старонняга доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства".

Следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца. У прыватнасці, у рэдакцыі TUT.by праходзіць ператрус, журналістаў не пускаюць на працоўныя месцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі