СМІ: кіраўніка Белівестбанка затрымалі за атрыманне хабару

СМІ: кіраўніка Белівестбанка затрымалі за атрыманне хабару

Кіраўнік Белінвестбанка Андрэй Брышцелеў затрыманы за атрыманне хабару, паведамляюць СМІ. Яму інкрымінуюць частку 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса — атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. За гэта пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення.

Брышцелеў узначальваў Белінвестбанк з 2017 года. У банкаўскіх колах яго лічаць пратэжэ Віктара Шэймана.

Дарэчы, Белінвестбанк знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза і ЗША.

Напрыканцы сакавіка сілавікі затрымлівалі кіраўніцтва банку БелВЭБ, пасля яно выйшла на волю, а ўжо былы кіраўнік банку Васіль Мацюшэўскі ўчора быў на нарадзе Лукашэнкі па банкаўскай сферы. У пачатку сакавіка быў затрыманы нязменны кіраўнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі