СМІ Расіі: Затрыманыя ўкраінцы, якія рыхтавалі дыверсіі

Крыніца РБК у ФСБ распавяла, што спецаперацыя прайшла тры тыдні таму. Гаворка ідзе пра чатыры групы па пяць-сем чалавек у кожнай. Паведамляецца, што ў задачы затрыманых ўваходзілі збор інфармацыі пра ваенную тэхніку, наладжванне кантактаў з расійскімі радыкальнымі структурамі і падрыхтоўка магчымых дыверсій.

Тэлеканал "НТВ" заяўляе, што сярод затрыманых — тры актывісты руху "Правы сектар". Тэлеканал са спасылкай на звесткі спецслужбаў паведамляе, што тэракты рыхтаваліся ў перыяд з 14 па 16 сакавіка ў Растоўскай, Валгаградскай, Цвярской, Арлоўскай і Белгарадскай абласцях, а таксама ў рэспубліках Калмыкія і Татарстан.



Прадстаўнікі "Правага сектара" абверглі гэтыя звесткі. Праз украінскія СМІ яны заявілі, што яны выступаюць супраць экстрэмізму і ахвяраў з ліку грамадзянскага насельніцтва.



Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі