СМІ: Саўчанка абмяняюць на расійскіх вайскоўцаў да канца траўня

СМІ: Саўчанка абмяняюць на расійскіх вайскоўцаў да канца траўня

Украінку Надзею Саўчанка абмяняюць на расійскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева да канца траўня. Як інфармуе РБК са спасылкай на неназванага федэральнага чыноўніка і крыніцу, блізкую да кіраўніцтва Савета Федэрацыі Расіі, Кіеў і Масква дамовіліся пра тэрміны абмену. Саўчанка і расіян перададуць для адбыцця пакарання на радзіме сінхранізавана. Мяркуецца, адразу пасля таго, як у сярэдзіне траўня набудзе сілу прысуд расійскім вайскоўцам. Таксама абмяркоўваецца перадача Расіі яшчэ некалькіх расіян, якія знаходзяцца ў зняволенні ва Украіне.

Як вядома, украінскі афіцэр, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка была асуджана ў сакавіку ў Расіі на 22 гады зняволення за, нібыта, удзел у забойстве расійскіх журналістаў пад Луганскам. Прысуд ужо набыў законную сілу. Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў трапілі ва ўкраінскі палон у траўні 2015 года падчас боя на Луганшчыне. Украінскі бок лічыць іх дзейнымі расійскімі вайскоўцамі, ГРУшнікамі. У красавіку расіян асудзілі ў Кіеве на 14 гадоў зняволення кожнага за "вядзенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны", за ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі.

19 красавіка ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што ўзгадніў з Уладзімірам Пуціным працэдуры перадачы на радзіму Надзеі Саўчанка. На бягучым тыдні Мінюст Украіны адправіў у Маскву запыт для перадачы ўкраінкі для адбыцця пакарання. РБК мяркуе, што такі ж запыт Мінюста Расіі будзе адпраўлены ў Кіеў пасля таго, як прысуд Аляксандраву і Ерафееву набудзе законную сілу.

СМІ: Саўчанка абмяняюць на расійскіх вайскоўцаў да канца траўня
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі