S&P пацвердзіла крэдытны рэйтынг "В" для Беларусі, прагноз "негатыўны"

Прагноз змяніўся на "негатыўны" 11 верасня 2020 года
Прагноз змяніўся на "негатыўны" 11 верасня 2020 года

Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні "B", захаваўшы "негатыўны" прагноз. На думку аналітыкаў, на доступе Беларусі да замежных рынкаў капіталу ў найбліжэйшыя месяцы адаб'юцца санкцыі, абвешчаныя ЕС і ЗША, няўстойлівы бізнес-клімат у краіне (масавыя пратэсты, перабоі з інтэрнэтам) і падзенне беларускай эканомікі пад уплывам звязаных з гэтым падзей, а таксама пандэміі COVID-19.

S&P прагназуе скарачэнне эканомікі Беларусі ў гэтым годзе на 3%.

Рэйтынг "В" азначае, што ў цяперашні час краіна мае магчымасць выконваць свае фінансавыя абавязацельствы. Але на гэтую магчымасць могуць паўплываць сур'ёзныя фактары нявызначанасці, з якімі яна сутыкаецца ў цяперашні час.

На практыцы гэта азначае, што калі ў чэрвені Беларусь пазычала сродкі пад 6%, то новыя запазычанні на сусветным рынку могуць абысціся ў 9-10% гадавых. Але доступ нават да такіх дарагіх сродкаў для Беларусі моцна абмежаваны праз палітычную сітуацыю.

У красавіку 2020 года Standard & Poor's таксама ацэньвала рэйтынг Беларусі як "В", аднак прагноз быў "стабільны". На "негатыўны" ён змяніўся 11 верасня 2020 года.

Мінфін Беларусі пракаментаваў цяперашняе рашэнне Standard & Poor's так:

— Рэйтынгі Беларусі падтрымліваюцца палепшанай у апошнія гады макраэканамічнай палітыкай, пра што сведчаць прыхільнасць да рэжыму плавальнага абменнага курса, больш жорсткая фіскальная палітыка і блізкая да мэтавага ўзроўню інфляцыя.

Захаванне негатыўнага прагнозу адлюстроўвае рызыкі для стабільнасці фінансавай сістэмы, улічваючы нядаўні частковы адток дэпазітаў і павышаны попыт на замежную валюту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі