СПА Украіны за ноч збіла 80 дронаў, былі і новыя — неўстаноўленага тыпу
Дрон іранскай вытворчасці Shahed, які РФ выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны
У ноч на 19 кастрычніка Расія зноў атакавала Украіну беспілотнікамі. Hromadske піша, што па тэрыторыі краіны былі запушчаныя 135 ударных дронаў тыпу Shahed, а таксама іншага, неўстаноўленага тыпу. 80 беспілотнікаў украінскім вайскоўцам удалося збіць. Яшчэ 44 дроны былі страчаныя, а два паляцелі ў Беларусь. Рэсурс "Беларускі Гаюн" піша, што сёння ноччу з аэрадрома "Баранавічы" паднімалі дзяжурны знішчальнік ВПС РБ. Ён узяў курс на паўднёвы ўсход краіны. У той час у небе над Палескім запаведнікам знаходзіўся Shahed.
Ва Украіне дроны гэтай ноччу збівалі ў 14 абласцях. У Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі заявілі, што гэта была адна "з самых масіраваных атак беспілотнікамі па грамадзянскім насельніцтве і інфраструктуры Украіны". Аднак усе дроны, якія ляцелі на сталіцу, удалося збіць. Абышлося без пацярпелых і разбурэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.