Спынены крымінальны пераслед двух фігурантаў "справы БЕЛТА"

Спынены крымінальны пераслед двух фігурантаў "справы БЕЛТА"

Спынены крымінальны пераслед двух фігурантаў гучнай "справы БЕЛТА" — карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага і галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага. Як інфармуе прэс-служба БАЖ, справу перакваліфікавалі паводле артыкула 252 КПК "у сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння". Быкоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што для яго ўсё скончылася штрафам — 735 рублёў. Верагодна, аштрафаваны і Кулецкі.

Як інфармавала Еўрарадыё, "справа БЕЛТА" пачалася ў жніўні, калі праваахоўнікі правялі перутрусы ў некалькіх рэдакцыях (сярод іх — tut.by, БелаПАН) і па месцы жыхарства журналістаў, якіх на некалькі дзён затрымлівалі. Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА (да платнай навінавай падпіскі). Большасці фігурантаў быў забаронены выезд з краіны.

Абвінавачванне Паўлюку Быкоўскаму было выстаўленае 8 лістапада. Ён прызнаў сваю віну і быў гатовы сплаціць кампенсацыю за страты, нанесеныя агенцтву. На 13 лістапада абвінавачанні выставілі 14 журналістам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі