Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць судзіць спявачку Мэрыем Герасіменка

Мэрыем Герасіменка / instagram.com/meriem_gera/​
Мэрыем Герасіменка / instagram.com/meriem_gera/​

Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць судзіць спявачку Мэрыем Герасіменка. Як піша @viasna96, суд прызначаны на 19 студзеня. Крымінальную справу разгледзіць суд Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Вікторыя Шабуня).

Спявачку затрымалі на пачатку жніўня 2022-га за песню гурта “Акіян Эльзы” на ўкраінскай мове, якую яна праспявала на Зыбіцкай. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля з'явілася крымінальная справа па артыкуле "Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Мэрыем Герасіменка была прызнаная беларускімі праваабаронцамі палітзняволенай у пачатку кастрычніка мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі