Стала вядома, хто прадставіць Ціханоўскую на канферэнцыі Палка Каліноўскага
Святлана Ціханоўская
Стала вядома, хто з палітыкаў прадставіць падчас канферэнцыі Палка Каліноўскага Офіс Святланы Ціханоўскай. Прадстаўніком Офіса, які накіруецца ў Кіеў, стане Анатоль Лябедзька.
Канферэнцыя пройдзе ў Кіеве 29 лістапада. Па яе выніках плануецца стварыць Каардынуючую пляцоўку, якая аб’яднае асноўных актараў нацыянальна-вызваленчага руху, кажуць арганізатары мерапрыемства.
Напачатку гэтага года Святлана Ціханоўская тлумачыла, чаму не можа асабіста наведаць Украіну. Паводле яе словаў, яна не можа "проста набыць квіток" на Кіева.
— Я не магу туды заехаць. Для таго каб я магла заехаць на тэрыторыю іншай дзяржавы, мне патрэбнае афіцыйнае запрашэнне ад МЗС. І пакуль украінскі бок не гатовы нам такое запрашэнне забяспечыць.
Яна дадавала, што іншым беларускім палітыкам такое запрашэнне не патрэбнае. Але яна мае асаблівы статус афіцыйнага госця Літвы, і каб літоўскі бок змог арганізаваць яе візіт у любую краіну свету — не толькі ва Украіну — патрэбная камунікацыя на ўзроўні МЗС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.