Стала вядома, колькі ўкраінцаў вярнуліся дадому праз Беларусь з пачатку вайны

Беларуска-украінская мяжа

Беларуска-украінская мяжа

У памежперахода "Макраны" — "Даманава" на беларуска-ўкраінскай мяжы хочуць усталяваць месцы для часовага пражывання ўцекачоў. Гаворка ідзе пра ўладкаванне з украінскага боку.

"Патрэбна арганізаваць усебаковую падтрымку нашых людзей. Асабліва ў ёй маюць патрэбу маламабільныя", – сказала віцэ-прэм'ер Украіны Ірына Верашчук.

С 24 лютага 2022 года праз гуманітарны калідор "Макраны" — "Даманава" з боку Беларусі ва Украіну заехалі амаль 6 тысяч чалавек, з іх больш за тысячу дзяцей.

На мяжы працуе валанцёрскі цэнтр ад Pluriton. Там у людзей ёсць магчымасць паесці, пагрэцца і пераначаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі