Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
3 кастрычніка ў Шведскай каралеўскай акадэміі навук абвясцілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі.
Палову прэміі атрымае Фрэнсіс Арнальд з ЗША за накіраваную эвалюцыю ферментаў. Другую палову ўручаць Джорджу Сміту (ЗША) і Грэгары Уінтэру (Вялікабрытанія) за стварэнне метаду фагавага дысплея.
Напярэдадні былі абвешчаныя імёны нобелеўскіх лаўрэатаў па фізіцы, а перад тым — па фізіялогіі і медыцыне.
5 кастрычніка будуць абвешчаныя імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а 8 кастрычніка — Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Як паведамлялася раней, прэмію па літаратуры сёлета ўручаць не будуць.