Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Нобелеўская прэмія 2021 года па хіміі прысуджаная навукоўцам Бэнджаміну Лісту (Германія) і Дэвіду МакМілану (ЗША).
Яны атрымалі ўзнагароду за новыя метады сінтэзу малекул. У тлумачэнні на сайце Нобелеўскага камітэта ўдакладняецца — "за распрацоўку асіметрычнага арганакаталізу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.