Сталі вядомыя сапернікі "Нёмана" і "Юнацтва" ў Лізе чэмпіёнаў
Сталі вядомыя сапернікі "Нёмана" і "Юнацтва" ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў 2018/2019 гадоў. Па выніках лёсавання, якое прайшло 16 траўня, гродзенцы ў групе D згуляюць з швейцарскім "Цугам", нямецкім "Айсберэнам" і чэшскай "Каметай". Мінчукі ў групе В сустрэнуцца з шведскім "Мальме", фінскім ТПС і нямецкім "Рэд Бул Мюнхен", інфармуе pressball.by.
Групавы этап Лігі чэмпіёнаў стартуе ў канцы жніўня. У плэй-оф выходзяць па 2 каманды з кожнай групы.
Фота: pressball.by
Фота: pressball.by