Сталічнай службе крыві патрэбныя новыя донары
Пераважна імі павінны быць маладыя людзі, якія ўпершыню здалі кроў ва ўзросце да 22 год. Надалей яны могуць стаць донарамі на сталай аснове. Як адзначаюць спецыялісты, штогод у Мінску шэрагі донараў папаўняюцца амаль на 2 тысячы чалавек. Толькі летась нарыхтавалі амаль 50 тон донарскай крыві. Аднак з развіццём транспанталогіі, кардыёхірургіі і траўматалогіі ўзрастае патрэба ў кампанентах крыві, таму яе трэба болей. У Беларусь донарамі робяцца пераважна рабочыя, гэта прыкладна 70%. За імі ідуць беспрацоўныя, а потым службоўцы, медыкі і студэнты. Складанасць яшчэ ў тым, што рэальна быць донарамі можа толькі крыху болей за 1% насельніцтва краіны, бо для таго, каб здаваць кроў, існуе вельмі шмат супрацьпаказанняў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.