Сталічная ДАІ правядзе рэйд па аўташколах
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць правяраць сталічныя аўташколы 24 і 25 верасня падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў “Вучэбны аўтамабіль”, перадае БЕЛТА. Рэйды па аўташколах праводзяцца рэгулярна. Адмысловую ўвагу інспектары надаюць праверцы тэхнічнага стану вучэбных машын і дакументаў майстроў кіравання. Вельмі часта тыя, хто вучыць правільным паводзінам на дарогах, аказваюцца злоснымі парушальнікамі ПДР.
У многіх майстроў у талонах ёсць адзнакі аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Часцей за ўсё — за парушэнне хуткасных рэжымаў. Нярэдкія выпадкі, калі за рулём вучэбнай машыны аказваецца п’яны курсант або майстар, адзначылі даішнікі.
Таксама пакідае жадаць лепшага і стан вучэбных аўтамабіляў. Яшчэ адно распаўсюджанае парушэнне – адпрацоўка іспытных практыкаванняў на пляцоўцы замест навучання кіраванню ў гарадскіх умовах.
Усяго ў Мінску працуе 54 аўташколы. Падчас рэйдаў супрацоўнікі ДАІ правяраюць, як правіла, каля 200 вучэбных аўтамабіляў.