Старшакласнікі Беларусі з 1 верасня пачнуць вывучаць генацыд

Беларускія школьнікі будуць вывучаць генацыд / Белорусские школьники будут изучать геноцид / pexels.com

Беларускія школьнікі будуць вывучаць генацыд / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Сярод новаўвядзенняў, якія чакаюць беларускіх школьнікаў з 1 верасня, будзе новы раздзел у падручніках па гісторыі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, перадае прэс-служба ўрада.

У падручніках па гісторыі для 9-11 класаў будзе дададзены раздзел пра "генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Грунтавацца ён будзе на матэрыялах расследавання Генпракуратуры.

Між тым, спецыялісты ўжо не аднойчы заўважалі, як цяперашнія ўлады перапісваюць гісторыю: месцы сталінскіх масавых расстрэлаў прыпісваюць нацыстам.

Пры гэтым пракуратура не расследуе ні камуністычныя злачынствы, ні злачынствы сілавікоў у незалежнай Беларусі 2020 года (і раней).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі