Старшыня Беларускай федэрацыі футбола раскрытыкаваў міністра аховы здароўя
Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў раскрытыкаваў міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Базанава абурыла агучаная Каранікам прычына пераносу матчу з Віцебска ў Барысаў (5 красавіка ў ім гулялі "Віцебск" і "Смалявічы"). У АБФФ тады спаслаліся на стан газону і ўмовы надвор'я (у той дзень выпаў снег). Аднак 11 красавіка міністр аховы здароўя заявіў (на відэа ніжэй), што футбольныя матчы не праводзяцца ў Віцебску з-за неспрыяльная эпідэміялагічнай сітуацыі.
"Гэта ўвогуле не Караніка справа — агучваць такія моманты, — цытуе словы Уладзіміра Базанава by.tribuna.com. — Там сапраўды выпаў снег. Гуляць было немагчыма".
Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой не быў прыпынены футбольны чэмпіянат. Ужо прайшлі матчы чатырох тураў. Па словах Базанава, федэрацыя пастаянна маніторыць сітуацыю і знаходзіцца на сувязі з Міністэрствам аховы здароўя і ўрадам.
"У панядзелак-аўторак будзе зразумела", — падкрэсліў старшыня федэрацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.