Старшыня Рады БНР пра затрыманні: Няхай яны трымаюцца
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў жывым эфіры Радыё Свабода пракаментавала масавыя затрыманні, якія адбыліся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа. У аўтазакі трапілі дзясяткі чалавек (па некаторых звестках, да 70 чалавек).
Сурвіла: “Шмат людзей арыштавалі? Гэта страшна… Хацела выказаць для іх сваё спачуванне. Вельмі шкадую… Хацелася б, каб гэты дзень быў радасным, шчаслівым, а тут затрыманні… Няхай яны трымаюцца”.
Івонка Сурвіла сёння знаходзіцца ў Празе, дзе ўдзельнічае ў святкаванні 100-годдзя БНР.