Стаў вядомы склад жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы

Стаў вядомы склад жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы

Трэнерскі штаб жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі агучыў склад на чэмпіянат Еўропы. Галоўны трэнер Наталля Трафімава выбрала 12 гульцоў. Гэта — абаронцы Вольга Зюзькова, Алекс Бентлі, Алена Голубева, Юлія Рыцікава, нападаючыя Таццяна Ліхтаровіч, Кацярына Сныціна, Марыя Папова, Марыя Філончык, Яніна Інкіна, цэнтравыя Вікторыя Гаспер, Марына Крэс, Марына Івашчанка. Не змаглі паехаць на кантынентальнае першынство лідары зборнай Алена Леўчанка і Анастасія Верамеенка. 

Чэмпіянат Еўропы стартуе 16 чэрвеня ў Чэхіі. Першым сапернікам нашай зборнай будзе каманда Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі