Столтэнберг: NATO будзе працягваць падтрымліваць адважны ўкраінскі народ
У Кіеве пасля ракетнай атакі, 10 кастрычніка 2022-га / pap.pl
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг асудзіў "жудасны напад Расіі на грамадзянскую інфраструктуру" Украіны. Ён размаўляў пра гэта з украінскім міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебам.
"NATO будзе працягваць падтрымліваць адважны ўкраінскі народ у барацьбе з агрэсіяй Крамля столькі, колькі спатрэбіцца", — напісаў Столтэнберг у Twitter.
На тую ж тэму Енс Столтэнберг у панядзелак паразмаўляў з прэзідэнтам Польшчы.
Па звестках Нацыянальнай паліцыі Украіны, у выніку ракетных удараў загінулі 11 чалавек, 87 пацярпелі. Пашкоджаны каля 70 аб'ектаў па ўсёй краіне, з якіх 29 — аб'екты крытычнай інфраструктуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.