Студэнтаў пазбавяць ільгот на праезд ў электрычках і аўтобусах?
Дзяржава вырашыла пазбавіцца ад ільготаў, якія дасталіся ёй са сталінскіх часоў. Хто б мог падумаць, што сярод іх апынуцца дзіцячыя ільготы! Усе гэтыя “непатрэбныя” і “састарэлыя” ільготы, па словах прэзідэнта, збіраліся адмяняць яшчэ год таму. Але тады смеласці не хапіла, бо на носе былі прэзідэнцкія выбары. Значыць, з гэтымі сталінскімі ільготамі не ўсё так проста, раз яны маглі паўплываць на выбары…
Інваліды 1-й і 2-й групаў:
– 50-адсоткавая зніжка на аплату тэлефона (скідка давалася тым інвалідам, якія жылі з непрацаздольнымі чальцамі сям’і);
– 50-адсоткавая зніжка на праезд унутры краіны з 1 кастрычніка па 15 траўня і адзін раз у астатні час;
– бясплатнае ці ільготнае пазачарговае ўсталяванне тэлефонаў;
– чальцы сем’яў інвалідаў пазбаўляюцца ільготы ў выглядзе аплаты 20 кв.м жылой плошчы.
Інваліды 3-й групы:
– 50-адсоткавая зніжка на лекі;
– бясплатнае зубапратэзаванне.
Дзеці-інваліды:
– 50-адсоткавая зніжка на праезд па краіне;
– выплата штогадовай грашовай кампенсацыі на транспартнае абслугоўванне (гэтая ільгота давалася людзям з хворымі ныркамі).
Ліквідатары аварыі на ЧАЭС пазбаўляюцца ўсіх ільготаў.
Ліквідатары, якія сталі інвалідамі:
– бясплатныя лекі, якія выдаюцца па рэцэптах дактароў;
– бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца лячэння, абследавання і назад;
– бясплатны праезд раз у год па Беларусі;
– тыя, хто жыве з працаздольнымі сваякамі, пазбаўляецца права на 50-адсоткавую зніжку з аплаты на камунальныя паслугі;
– не будуць кампенсавацца выдаткі, звязаныя з абслугоўваннем дома адзінокага хворага інваліда, якому патрэбны догляд;
– аплочваны бальнічны лісток для працуючых на перыяд лячэння і выплаты дапамогі па сацыяльным страхаванні;
– беспрацэнтная пазыка на будаўніцтва жытла з пагашэннем 50-адсоткавай пазыкі за кошт бюджэту;
– штогоадовая аднаразовая выплаты на аздараўленне;
– асобных ільготаў пазбаўляюцца блізкія сваякі загінулых інвалідаў-ліквідатараў.
Навучэнцы і студэнты:
– 50-адсоткавая зніжка на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце;
– 50-адсоткавая зніжка на праезд унутры краіны з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і святах. Вочнікі губляюць права і на 50-адсоткавую зніжку на квіткі, якая давалася з 1 студзеня па апошні дзень лютага — ва ўсе дні тыдня, падчас зімовых вакацыяў.
Дзеці:
– дзеці да трох гадоў пазбаўляюцца бясплатных лекаў.
Ветэраны працы:
– лекі, якія выдаваліся з 50-адсоткавай зніжкай людзям, якія дасягнулі 70 гадоў;
– бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў;
– 50-адсоткавыя зніжкі на кошт праезду ў гарадскім транспарце.
Былыя вязні фашысцкіх лагероў, турмаў, гета:
– бясплатныя лекі, якія выдаюцца па рэцэптах дактароў;
– бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. Жыхары сельскай мясцовасці — у аўтобусах у межах раёну;
– бясплатны раз на год праезд па тэрыторыі краіны;
– 50-адсоткавыя зніжкі для інвалідаў і непрацаздольных чальцоў сем’яў, якія жывуць разам з імі, на камунальныя паслугі;
– 50-адсоткавая зніжка на аплату кватэрнага тэлефона.
Людзі, якія жывуць у зоне першачарговага і наступнага адсялення:
– правы на бясплатныя лекі, якія выдаюцца па рэцэптах дактароў;
– бясплатнае ўтрыманне дзяцей у дзіцячых садках і летніках;
– павялічаная на 100 адсоткаў дапамога на дзяцей малазабяспечаным сем’ям;
– 100-адсоткавая аплата бальнічных лісткоў бацьку хворага дзіцяці, калі той знаходзіўся з дзіцем у санаторна-курортнай установе;
– бясплатнае харчаванне школьнікаў і навучэнцаў ПТВ і тэхнікумаў.
Людзі, якія жывуць у зоне з правам на адсяленне:
– пазбаўляюцца практычна ўсіх ільготаў, застаецца толькі для дзяцей бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, бясплатны праезд на прыгарадным транспарце, у пасажырскім транспарце па Беларусі да месца лячэння і абследавання. Дапамога па доглядзе за дзіцем да трох гадоў застаецца ў памеры 150 адсоткаў.
Донары:
– 50-адсоткавыя зніжкі з кошту лекаў;
– бясплатнае зубапратэзаванне.
Інваліды ВАВ і баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў:
– бясплатны праезд раз у год на паветраным, водным і аўтатранспарце. Уведзена 50-адсоткавая зніжка;
– чальцы сем’яў пазбаўляюцца ільготаў на камунальныя паслугі.
Практычна ўсім інвалідам не будзе давацца кампенсацыя транспартнага абслугоўвання і кампенсацыя за бензін.
Інфармацыя паводле www.bulletinonline.org
Фота photo.bymedia.net