Стывен Сігал атрымаў даручэнне МЗС Расіі — стаў пасланнікам добрай волі

Стывен Сігал атрымаў даручэнне МЗС Расіі —  стаў пасланнікам добрай волі

Амерыканскі акцёр Стывен Сігал атрымаў даручэнне МЗС Расіі —  ён стаў пасланнікам добрай волі ў пытанні ўмацавання расійска-амерыканскіх сувязяў. Раней артыст атрымаў расійскае грамадзянства, нагадвае ВВС.

У расійскім МЗС адзначаюць, што функцыі Сігала можна параўнаць з задачамі пасланнікаў добрай волі ААН, калі “народная дыпламатыя сустракаецца з дыпламатыяй традыцыйнай”.

Тым часам былы амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфол адрэагаваў на гэтае прызначэнне твітам, у якім назваў крок МЗС адным словам —  “адчай”.

Апроч расійскага грамадзянства Стывен Сігал атрымаў таксама пашпарт Сербіі і яшчэ некалькіх краінаў. Росквіт кар’еры гэтага актора прыпаў на 1980-я гады, калі ён здымаўся ў баевіках і паказваў сваё валоданне прыёмамі ўсходніх адзінаборстваў. Пазней яго неаднаразова вылучалі на “Залатую маліну” —  антыпрэмію за найгоршыя дасягненні ў кіно.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі