Суд над актывістамі незалежных прафсаюзаў перанеслі на нявызначаны тэрмін

Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснёў і Вацлаў Арэшка / spring96.org
Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснёў і Вацлаў Арэшка / spring96.org

Суд над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязнямі Вацлавам Арэшкам, Генадзем Фядынічам і Васілём Бераснёвым перанеслі на нявызначаны тэрмін. У аўторак чакалася, што можа быць агучаны прысуд. Аднак суддзя Алена Папкова паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца. Прычыны такога рашэння невядомыя.

Арэшка, Фядыніч і Бераснёў за кратамі з вясны, яны прызнаныя палітвязнямі. Іх абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні", "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі", "распальванні сацыяльнай варожасці", "удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Крымінальную справу з лістапада разглядае Мінскі гарадскі суд. Працэс зрабілі закрытым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі