Суд над прэс-сакратаром "А1" Мікалаем Брэдзелевым зрабілі закрытым

Суд над прэс-сакратаром "А1" Мікалаем Брэдзелевым зрабілі закрытым

Судовы працэс над прэс-сакратаром "А1" Мікалаем Брэдзелевым зрабілі закрытым. Такое рашэнне прыняла суддзя Алена Ананіч, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Як распавядала Еўрарадыё, суд над Брэдзелевым пачаўся напярэдадні, 29 жніўня. 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса —  ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). 

Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года, за кратамі ён знаходзіцца ўжо амаль дзевяць месяцаў. Паведамлялася, што яго збівалі. У "пакаяльным відэа" на праўладных тг-каналах Брэдзелеў казаў, быццам з ліпеня 2020-га перадаваў іншым асобам інфармацыю пра кліентаў кампаніі. У самой "А1" пасля яго затрымання заяўлялі, што Брэдзелеў не меў доступу да звестак кліентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі