Суд у Брэсце пастанавіў ліквідаваць "Польскую школу"

Суд у Брэсце пастанавіў ліквідаваць "Польскую школу"

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці 19 красавіка пастанавіў ліквідаваць ТАА "Польская школа", паведамляе прэс-служба суда.

Пазоў супраць арганізацыі падала адміністрацыя Ленінскага раёна Брэста — "у мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў".

Згодна з судовым рашэннем, ліквідаваць арганізацыю мусяць да 19 ліпеня 2021 года.

Менавіта з "Польскай школы" пачаўся сёлетні беларуска-польскі канфлікт. Польскі консул у Брэсце прыняў удзел ва ўшанаванні "праклятых салдатаў", якое ладзіла "Польская школа". Пасля гэтага яго выслалі з Беларусі. Польшча выслала дыпламата з беларускай амбасады ў Варшаве, у адказ з Беларусі выслалі кіраўніка і консула Генсонсульства Польшчы ў Гродне.

Кіраўніца "Польскай школы" Ганна Панішава была затрыманая. 

Пасля гэтага сілавікі затрымалі актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута, Марыю Цішкоўскую і Ірэну Бярнацкую. На ўсіх пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўшанаванні ваенных злачынцаў.

Пазней міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што высылка польскіх дыпламатаў — гэта адказ на тое, што Польшча не выдае ў Беларусь палітуцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі