Суддзя-ўцякач кантраляваў працэс над рэдактарам незалежнага выдання

Былы старшыня Клімавіцкага раённага суда Ігар Цішкін папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Свой учынак ён патлумачыў ціскам з боку ўладаў Беларусі. Кажа, што спрабаваў супрацьстаяць мясцовым карупцыянерам, якія займаліся кантрабандай спірту ў Расію.
Цішкін сцвярджае, што ў гэтых махінацыях задзейнічаныя і супрацоўнікі спецслужбаў, ад якіх былы суддзя не раз атрымліваў пагрозы, паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на БЕЛСАТ.

Ігар Цішкін працаваў старшынёй Клімавіцкага раённага суда ў 2000—2007 гадах. Ад гэтай пасады ён быў вызвалены загадам кіраўніка дзяржавы нібыта за парушэнні закону. Яшчэ да з’яўленьня ўказу Ігар Цішкін паспеў з’ехаць з Беларусі ва Ўкраіну разам з сям’ёй.

Як паведаміў Еўрарадыё рэдактар незалежнай рэгіянальнай газеты "Вольны горад" Сяргей Няроўны, суддзя-ўцякач меў дачыненне да суда над яго выданнем:

"Я асабіста лічу гэта нахабстввам. У 2006 годзе ён асабіста мяне судзіў, дакладней не ён сам, ён быў старшынём суда, а суддзя Лаўрыновіч вынесла 20 базавых велічынь штрафу за тое, што ў нас было перавышэнне накладу газеты. Спадар Цішкін зайшоў да нас у залю суда і сароміў нас, што мы "парушылі закон".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі