Супрацоўніка міліцыі абвінавачваюць у "распусных дзеяннях" у адносінах падлетка
Ягор Брычкоўскі
У пятніцу ў Мінску пачынаецца суд над Ягорам Брычкоўскім, які працаваў участковым інспектарам па справах непаўналетніх у сталіцы. Аб гэтым піша "Наша Ніва". Мужчыну абвінавачваюць па двух артыкулах: "распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула 16-годдзя, учыненыя з прымяненнем гвалту, або ў дачыненні да малалетняга, або асобай, на якую ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга" (ч. 2 арт. 169 КК) і "перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя з асабістай зацікаўленасці" (ч. 2 арт. КК). Што менавіта стала падставай для крымінальнага пераследу, выданню невядома.
Брычкоўскаму 23 гады, ён родам з Баранавіч. Вядома, што раней займаўся самба і нават быў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Пасля заканчэння ВНУ пайшоў працаваць участковым інспектарам па справах непаўналетніх, меў званне лейтэнанта. Па прад'яўленых яму артыкулах міліцыянеру пагражае ад 3 да 6 гадоў турмы са штрафам і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.