Супрацоўніка РНПЦ дзіцячай анкалогіі асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"
9 верасня суддзя Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч асудзіў доктара Аляксандра Мялешку на тры гады "хатняй хіміі", як і прасіў пракурор. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), перадаюць праваабаронцы "Вясны".
Мялешку абвінавацілі ва ўдзеле ў двух маршах у Мінску — 23 і 30 жніўня 2020 года. Затрыамлі яго супрацоўнікі КДБ 7 ліпеня па крымінальнай справе і адправілі на Акрэсціна. Але праз шэсць сутак мужчыну выпусцілі пад даручальніцтва калег, і да суда ён заставаўся на волі.
Аляксандр Мялешка — загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат біялагічных навук. Ён мае 20-гадовы стаж працы, раней уваходзіў у кіруючы орган пярвічнай арганізацыі "Свабоднага Прафсаюза Беларускага" ў РНПЦ ДАГІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.