Супрацоўнікі ААЦ могуць складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях

Супрацоўнікі ААЦ могуць складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях

Службовыя асобы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі могуць складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама рыхтаваць адміністрацыйныя справы да разгляду. Такія паўнамоцтвы яны атрымалі ў адпаведнасці з загадам № 30, падпісаным 16 сакавіка начальнікам гэтай структуры Андрэем Паўлючэнкам. Новаўвядзенне пачынае дзейнічаць з 21 сакавіка.

Як інфармуе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, службовыя асобы ААЦ будуць займацца разглядам такіх адміністрацыйных правапарушэнняў, як прадпрымальніцкая дзейнасць, якая здзяйсняецца без спецыяльнага дазволу ці з парушэннем правілаў і ўмоў, але толькі калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства; абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, заведама ілжывае тлумачэнне ці заява ды іншыя. Больш падрабязна гл. тут.

ААЦ — гэта адна з самых уплывовых беларускіх спецслужбаў. У снежні мінулага года яе кіраўніком стаў Андрэй Паўлючэнка, былы кіраўнік Службы бяспекі прэзідэнта.

Супрацоўнікі ААЦ могуць складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях
Фота: pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі