Сурыкаў: Ідэя правесці перамовы Расія — ЕС у Мінску цікавая

Сурыкаў: Ідэя правесці перамовы Расія — ЕС у Мінску цікавая

Прапанова кіраўніка Беларусі даць пляцоўку ў Мінску для правядзення перамоваў па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў паміж Расіяй і Еўрасаюзам ― нармальная. Іншая справа, наколькі магчымая яе рэалізацыя, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Сурыкаў: “Ініцыятыва нармальная, не адвяргаецца, але тут важнае жаданне бакоў. Спачатку трэба правесці кансультацыі. У тым ліку па пляцоўцы, па пытаннях ― калі, што і як, а таксама ў якім складзе. А так ініцыятыва нармальная”.

Нагадаем, запусціць міратворчы “мінскі працэс” для ўрэгулявання адносінаў Расіі і Еўрасаюза Аляксандр Лукашэнка прапанаваў 21 лістапада падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі