Сурыкаў: Не ўсе санкцыі, якія накладаюцца на Беларусь, адпавядаюць нормам ЕАЭС

Сурыкаў: Не ўсе санкцыі, якія накладаюцца на Беларусь, адпавядаюць нормам ЕАЭС

"Не ўсе санкцыі, якія накладаюцца на Беларусь (на ўсю краіну, а не на асобных вытворцаў), адпавядаюць нормам ЕАЭС і ўвогуле ўсім нормам", — заявіў Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Так расійскі амбасадар адказаў на пытанне Еўрарадыё пра сваё стаўленне да расійскіх санкцыяў супраць паставак беларускай малочнай прадукцыі. 

На думку Сурыкава, за выяўленыя парушэнні трэба накладаць санкцыі на канкрэтных вытворцаў, а не на ўсю краіну. Да таго ж, кажа амбасадар, ведамствы мусяць улічваць, што інтарэсы краіны стаяць вышэй за ведамасныя. 

"Я абсалютна падтрымліваю працу наглядных ведамстваў — і беларускага, і расійскага — па захаванні якасці прадукцыі", — патлумачыў дыпламат. Але ён нагадаў, што Беларусь і Расія разам вырабляюць 37 млн тон малака ў год (Беларусь — 7, Расія — 30). А спажывае насельніцтва 41 млн тон — розніца ў 4 млн тон перакрываецца імпартам. 

"А медыцынскія нормы кажуць, што кожны грамадзянін павінен спажываць 350 літраў малака ў год (гэта і масла, і сыры...). А гэта яшчэ 15 млн тон трэба мець у год", — заявіў Сурыкаў. Таму, на яго думку, трэба думаць пра павелічэнне пагалоўя кароваў і большую вытворчасць малочнай прадукцыі, а не пра забароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі