Сурыкаў: Беларускія вайскоўцы трэніруюцца ў Расіі і нічога не захопліваюць

Сурыкаў: Беларускія вайскоўцы трэніруюцца ў Расіі і нічога не захопліваюць

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у кулуарах Палаты прадстаўнікоў пракаментаваў публікацыі пра тое, што расійскія вайскоўцы на вучэннях “Захад-2017” адпрацоўвалі “захоп” нашай краіны. Паводле слоў Сурыкава, беларускія вайскоўцы рэгулярна бяруць удзел у вучэннях у Расіі, але “ніхто нікога не захоплівае і не збіраецца”.

Аляксандр Сурыкаў абвяргае і заявы, што пасля вучэнняў у нашай краіне засталіся расійскія вайскоўцы. Усе яны ўжо вярнуліся ў Расійскую Федэрацыю, адзначыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі