Сурыкаў прапанаваў адмяніць платны роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй
Плату за тэлефанаванне ў роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй магчыма адмяніць. Такую прапанову выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".
Дыпламат нагадаў, што нядаўна плату за роўмінг адмянілі ў краінах Еўрасаюза. Сурыкаў назваў гэта добрым прыкладам для пераймання. Разам з тым ён прызнаў, што мабільныя аператары хутчэй за ўсё паставяцца да такога кроку не вельмі прыязна.
На думку расійскага пасла, гэтую праблему варта абмеркаваць на пляцоўцы Саюзнай дзяржавы.