Сурыкаў: Праблемы праезду замежнікаў з Беларусі ў Расію вырашацца да канца года

Сурыкаў: Праблемы праезду замежнікаў з Беларусі ў Расію вырашацца да канца года

Праблему праезду замежнікаў праз Беларусь у Расію, якое стала немагчымым пасля ўвядзення Расіяй пашпартнага кантролю на мяжы з Беларуссю, краіны павінны вырашыць да канца года. Такое спадзяванне выказаў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

Сурыкаў: “Усе гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на спецыяльнай камісіі, створанай Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. У другой дэкадзе красавіка адбудзецца першае пасяджэнне гэтай камісіі. Пытанні пашпартнага кантролю, пытанні магчымай адзінай візы, альбо прызнанне віз, і гэтак далей. Яны, напэўна, да канца года прапануюць нам усе рэкамендацыі для вырашэння”.

Дыпламат ухіліўся ад адказу на пытанне Еўрарадыё пра мэтазгоднасць усталявання нармальнай мяжы паміж Беларуссю і Расіяй, што зняло б і пытанне праезду замежнікаў транзітам праз нашу краіну ў Расію, і скасавала б расійскую кантрабанду кантрафактнага алкаголю ў Беларусь.

Нагадаем, з 7 лютага 2017 года на мяжы з Беларуссю, у адпаведнасці з загадам кіраўніка ФСБ Расіі Аляксандра Бортнікава, пачаў дзейнічаць рэжым памежнай зоны. З таго часу расійскія памежнікі пачалі вяртаць у Беларусь усіх замежных грамадзян, якія ехалі праз нашу краіну транзітам у Расію. Прычына ― адсутнасць на беларуска-расійскай мяжы міжнародных пунктаў пропуску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі