Пасол Расіі раскрытыкаваў антыдармаедскі дэкрэт Лукашэнкі

Пасол Расіі раскрытыкаваў антыдармаедскі дэкрэт Лукашэнкі

У Расіі і ў Беларусі прынята лічыць, што меркаванне чыноўніка — галоўнае. Але прымаць любы нарматыўна-прававы акт, які закранае інтарэсы вялікай колькасці шараговых грамадзян, неабходна пасля шырокага абмеркавання з грамадствам. Такую думку выказаў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

“А ёсць жа рэальная і магутная грамадскасць: жаночыя рухі, моладзевыя, ветэранскія рухі. Я ўжо не кажу пра апазіцыю — яна невялікая. Але чаму б іх не паслухаць, чаму б з імі не абмеркаваць? Патыліцы пачасаць, каб не нараджалася потым па паўмільёна паперак: “На табе — заплаці!”. Чаму мае рацыю заўжды той, хто гэта прыдумаў, а не грамадства? У гэтым галоўная бяда гэтага дакумента. У тым, што ён не прайшоў выпрабаванне грамадствам, грамадскім меркаваннем. Прыдумалі, а цяпер спяшаючыся правяць, каб менш было праблем. І даводзіцца думаць над тым, як залатаць раскол у грамадстве”, — заявіў Сурыкаў.

Сама па сабе ідэя, закладзеная ў гэты дэкрэт, мае права на жыццё, але не так яна павінная ажыццяўляцца, лічыць расійскі дыпламат. А на ўдакладненне, ці не думаюць у Расіі пераняць беларускі “антыдармаедскі” досвед, адказаў: “Думаеце, нам хочацца таго, што вы ў выніку атрымалі?”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі