Сустрэча ў "нармандскім фармаце" пачалася са спазненнем

Сустрэча ў "нармандскім фармаце" пачалася са спазненнем

Сустрэча ў "нармандскім фармаце" ў Парыжы пачалася са спазненнем. Яна мусіла пачацца ў 18:00 паводле мінскага часу, але пачалася толькі ў 19:20. Паводле звестак журналістаў, прычынай стала незапланаваная сустрэча канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона

Перад гэтым кіраўнікі заходніх дзяржаў сустракаліся паасобку з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным

Сустрэча кіраўнікоў Украіны і Расіі сам-насам запланаваная пасля перамоваў у "нармандскім фармаце".

Напярэдадні сустрэчы ўкраінскі бок абвясціў пра свае намеры на перамовах, перадае Громадське: 

1. Перапынак агню па лініі фронту (цяпер 3 кіламетры з 480).

2. Маштабны абмен палоннымі.

3. Правядзенне выбараў на цяпер акупіраваных тэрыторыях Данбаса адначасова з мясцовымі выбарамі па ўсёй Украіне ўвосень 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі